БЕЛ Ł РУС

Квартальная выручка life :) знізілася на 40%, колькасць абанентаў скарацілася

3.05.2012 / 09:10

Кампанія Turkcell дала справаздачу пра квартальныя паказчыкі даччыных прадпрыемстваў.

У іх лік уваходзіць ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый», што працуе пад брэндам life :). У параўнанні з IV кварталам мінулага года за першыя тры месяцы 2012-га абаненцкая база беларускага аператара скарацілася з 1,8 млн да 1,7 млн карыстальнікаў.

Квартальная выручка life :) склала $10,665 млн. Гэта амаль на 40% менш, чым годам раней, калі яна дасягнула $17,275 млн. Паказчык EBITDA (прыбытак да выплаты падаткаў, працэнтаў і амартызацыі) па-ранейшаму адмоўны - мінус $2,887 млн у параўнанні з мінус $4,178 млн летась.

Як адзначылі ў Turkcell, цяперашняя сітуацыя і патэнцыйныя эканамічныя перамены ў Беларусі могуць неспрыяльна адбіцца на дзейнасці беларускага life :). Кіраўніцтва Turkcell Group лічыць неабходным і ў далейшым падтрымліваць даччыную кампанію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула