БЕЛ Ł РУС

П'яны ўшчэнт беларус напракудзіў пад Вільняй

3.05.2012 / 16:43

У Электрэнаі п'яны аўтамабіліст збіў агароджу, урэзаўся ў дом, а потым у слуп. У яго ў крыві было 2,27 праміле алкаголю.

Трокскі раённы суд прызначыў грамадзяніну Беларусі адміністрацыйны арышт на 15 сутак за парушэнне правілаў дарожнага руху.

1 мая, каля 19:00 паліцыя Электрэная атрымала паведамленне пра тое, што ў вёсцы Лаздзянай аўтамабіль VW Transporter урэзаўся ў плот і паламаў яго. З’ехаўшы з месца здарэння, кіроўца, заязджаючы ў двор, урэзаўся ў цагляны будынак, а потым у металічны слуп. Кіроўца зноў з’ехаў з месца здарэння.

Паліцыя знайшла вінаватага ДТЗ — грамадзяніна Беларусі В.Б. (1977 г.н.), у крыві якога было 2,27 праміле алкаголю.

У сераду суд, разгледзеўшы адміністрацыйную справу, прызнаў яго вінаватым за тое, што ён кіраваў аўтамабілем у нецвярозым выглядзе, урэзаўся ў агароджу, дом і слуп і з’ехаў з месца здарэння. Суд прызначыў яму адміністрацыйны арышт на 15 сутак і пазбавіў кіроўчых правоў на тры гады.

Пастанова можа быць абскарджана ў Віленскім акруговым судзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула