БЕЛ Ł РУС

Мытны саюз можа перайсці на адзіную валюту праз 10—12 гадоў - кіраўнік Нацбанка Казахстана

4.05.2012 / 08:17

Мытны саюз можа ўвесці адзіную валюту праз 10–12 гадоў, калі ўжо цяпер пачаць рабіць для гэтага правільныя захады, заявіў кіраўнік Нацбанка Казахстана Рыгор Марчанка ў інтэрв’ю «Российской газете».

«Павінна быць наднацыянальная валюта, якая эмітуецца наднацыянальным банкам гэтак жа, як гэта было зроблена ў Еўропе», — прыводзіць РІА Новости словы Марчанкі.

На пытанне аб тым, як можа называцца валюта, Марчанка не даў пэўнага адказу: «Ды як хочаце. Што палітыкі прыдумаюць, тое і будзем выкарыстоўваць.

Можна назваць, напрыклад, нанарубель. Дарэчы, „нан“ па-казахску — хлеб. Атрымаецца і нашым, і вашым. Яшчэ можна ё-рубель
— у вас жа цяпер гэта ў хаду. Хоць такі гук ніхто, акрамя жыхароў былога СССР, прамовіць не можа».

На мінулым тыдні ў Банку Расіі абмяркоўвалася валютнае рэгуляванне ў Мытным саюзе. Паводле слоў Марчанкі, паколькі пасяджэнне было першым, абмяркоўваліся толькі арганізацыйныя пытанні.

Ён адзначыў, што да 2020 года ў краінах будзе адзіны фінансавы рынак, і да гэтага часу і курсавая, і грашова-крэдытная, і наглядная палітыка павінны быць прыблізна аднолькавай, інакш нічога не атрымаецца. «Калі ў нейкай краіне рэгуляванне будзе больш ліберальным, а рынак пры гэтым агульны, то ўсе будуць рэгістравацца менавіта ў гэтай краіне. Атрымаецца афшорная зона ўнутры адзінай Мытнай прасторы. Гэта нікому не трэба», — сказаў Марчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула