БЕЛ Ł РУС

20 тон брагі: міліцыя выявіла найбуйнейшы ў Беларусі самагонны завод

4.05.2012 / 9:23

СГ

у вёсцы Баркі Маладзечанскага раёна.

Пра гэта паведаміла прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

У пунях прыватнай хаты знайшлі 20 тон брагі і 700 літраў гатовага да рэалізацыі першаку. Вага абсталявання і ёмістасцяў саматужнага бровара складае каля 5 тон. Міліцыя цяпер шукае, каму маглі гэты самагон прадаваць. Яўна што столькі сама сям'я не выпівала.

Але абсалютны рэкорд самагону застаўся не пабіты. Ён быў зафіксаваны ў тым самым Маладзечанскім раёне 5 гадоў таму. Тады ў лесе ля вёскі Клочкава знішчылі самагонны апарат з 50 тонамі брагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула