БЕЛ Ł РУС

Абама назваў эміграцыю Радзінай прыкладам парушэння прынцыпаў

4.05.2012 / 09:49

Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў вымушаны ад’езд з Беларусі журналісткі Наталлі Радзінай прыкладам парушэння дзяржаўнымі ўладамі дэмакратычных прынцыпаў.

«Пагрозы і запужванне, з якімі сутыкнуўся эквадорскі журналіст Сэзар Рыкауртэ, выгнанне беларускай дэмакратычнай актывісткі Наталлі Радзінай, непрамая цэнзура, у тым ліку праз абмежаванне свабоды перамяшчэння, прымененая да кубінскага блогера Ёані Санчэса, працягваюць аказваць негатыўны ўплыў на свабоду самавыяўлення і прэсы», — гаворыцца ў заяве Абамы, прысвечанай Сусветнаму дню свабоды прэсы, які адзначаўся 3 мая.

«Мы заклікаем урады ўсіх краін абараняць права журналістаў, блогераў і дысідэнтаў адкрыта гаварыць і пісаць, не апасаючыся пакарання, зняць абмежаванні на перамяшчэнне і іншыя формы цэнзуры, якія перашкаджаюць рэалізацыі гэтых універсальных правоў», — падкрэсліў у сваёй заяве прэзідэнт ЗША.

***

Журналістка Наталля Радзіна з’яўляецца галоўным рэдактарам апазіцыйнага сайта «Хартыя-97», рэдакцыя якога цяпер працуе ў Літве, дзе Радзіна атрымала палітычнае прыстанішча. Яна была прызнана абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Амаль паўтара месяца яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, два месяцы — па месцы прапіскі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) пад падпіскай аб нявыездзе, адкуль тайна выехала і пакінула межы Беларусі.

3 мая Наталля Радзіна адзначыла свой дзень нараджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула