БЕЛ Ł РУС

Экс-прэм'ер Лівіі пацвердзіў фінансаванне кампаніі Сарказі

4.05.2012 / 12:43

Экс-прэм'ер Лівіі Алі аль-Багдадзі аль-Махмуд пацвердзіў, што рэжым нябожчыка Муамара Кадафі фінансаваў перадвыбарчую кампанію Нікаля Сарказі ў 2007 годзе,

паведамляе Euronews.

Паводле словаў адваката былога кіраўніка ўрада, які знаходзіцца цяпер у туніскай турме, сума фінансавання склала 50 млн еўра.

У мінулую суботу французскі сайт апублікаваў дакумент, падпісаны кіраўніком лівійскага фонду інвестыцый Башырам Салехам, пра згоду вылучыць грошы на фінансаванне кампаніі Сарказі.

У нядзелю французскі прэзідэнт аспрэчыў абвінавачанні журналістаў інтэрнэт-выдання, назваўшы публікацыю «ганьбай». У панядзелак ён паведаміў, што падаў позву аб абароне гонару і годнасці і публікацыі загадзя ілжывых звестак.

У сакавіку мінулага года сын Кадафі Саіф аль-Іслам запатрабаваў ад французскага прэзідэнта «вярнуць грошы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула