БЕЛ Ł РУС

Георгіеўская стужка ў якасці бонусу

4.05.2012 / 19:25

ЮУ

выдавалі ў адной з крамаў «Суседзі».

Чытач «Нашай Нівы» ўвечары 3 мая сутыкнуўся з дзіўнай акцыяй у краме «Суседзі», якая месціцца на Ракаўскім кірмашы.

«Кожнаму, хто купляў які-небудзь алкаголь, хоць гарэлку, хоць віно, хоць чарніла, прадавачка спраўна выдавала па георгіеўскай стужачцы, — кажа чытач. —Нічым гэта не тлумачаць, проста выдаюць на касе разам з рэштай».

«Гэта была акцыя 2 і 3 мая. — кажа намесніца загадчыка крамы Ганна Чакатоўская. — Гэта адмысловая акцыя перад Днём Перамогі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула