БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах перакуліўся грузавік, загінула 34-гадовая пасажырка — фота

5.05.2012 / 22:30

Аварыя адбылася на вуліцы Куйбышава днём 5 мая, піша Intex-press. Паводле папярэдніх дадзеных АДАІ Баранавіцкага ГАУС, аўтамабіль «Мэрсэдэс” наскочыў правым пярэднім колам на бардзюр, кіроўца рэзка выкруціў руль налева, з-за чаго машына перакулілася на правы бок. У выніку ДТЗ загінула пасажырка грузавіка — жыхарка Баранавічаў, 1978 г.н. Дзяржаўтаінспектары мяркуюць, што жанчына выпала з аўтамабіля, пасля чаго грузавік упаў на яе.

Абставіны аварыі высвятляюцца, праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула