БЕЛ Ł РУС

13 гадоў таму знік Юрый Захаранка

7.05.2012 / 09:32

7 траўня 1999 года група невядомых захапіла генерала ў Мінску.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка, экс-міністр унутраных спраў, адзін з лідараў апазіцыі, стаў ахвярай «эскадрона смерці».

У 2000 годзе сям’я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова патрабавалі ад уладаў Беларусі расследавання знікнення палітыка.

Дарэчы, сёлета ў студзені расследаванне знікнення Юрыя Захаранкі чарговы раз было працягнутае на тры месяцы. Справу вядзе Следчы камітэт.

Знікненне Захаранкі стала першым у чарадзе таямнічых знікненняў, што адбыліся ў Беларусі ў 1999—2000 гг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула