Бард Сімбіроў знайшоўся ў міліцыі Мінскага раёна
Актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова ўтрымліваюць у пастарунку міліцыі Мінскага раёна. Сімбірова будуць судзіць сёння, паведаміў Зміцер Бартосік.
Бардаў Змітра Бартосіка, Ігара Сімбірова і яшчэ 15 чалавек затрымалі вечарам 6 траўня пад Мінскам.
Пазней усіх, акрамя Сімбірова, адпусцілі.
6 траўня ён выйшаў на волю пасля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту. Сімбіроў прыехаў раніцай 26 красавіка з Асіповічаў у Мінск на "Чарнобыльскі шлях" і быў затрыманы.