БЕЛ Ł РУС

Казуліна падтрымалі больш за 7 тысяч палякаў

20.03.2007 / 08:51

Nashaniva.com

Акцыя падтрымкі пачалася адначасова з прыняцьцём Сэнатам Польшчы рэзалюцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

7119 чалавек падпісалася пад патрабаваньнем вызваліць палітычнага вязьня Аляксандра Казуліна, якое накіраванае да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Збор подпісаў наладзіла грамадзкае аб’яднаньне «Свабодная Беларусь», якое дзейнічае ў Польшчы.

Акцыя падтрымкі пачалася адначасова з прыняцьцём Сэнатам Польшчы рэзалюцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна. «Свабодная Беларусь» пачала зьбіраць подпісы напрыканцы лютага бягучага году, а закончыла некалькі дзён таму.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула