БЕЛ Ł РУС

Выпускныя вечары ў Мінску пройдуць 9 чэрвеня. Продаж алкаголю будзе абмежаваны

8.05.2012 / 10:30

Выпускныя вечары пройдуць у Мінску 9 чэрвеня,

паведаміў сёння старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«Адзіным днём правядзення ў Мінску ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных выпускным вечарам і ўручэнню атэстатаў, вызначана 9 чэрвеня», — адзначыў старшыня камітэта. Агульнаадукацыйным установам рэкамендавана пачынаць у гэты дзень святочныя мерапрыемствы ў 20:00.

Што да часу заканчэння выпускных вечароў, то ён будзе вызначацца адміністрацыяй установаў адукацыі сумесна з прадстаўнікамі вучнёўскай грамадскасці і апякунскіх саветаў.

Уладзімір Шчэрба паведаміў, што ў асобных выпадках пры адсутнасці неабходных умоваў для правядзення вечароў на базе ўстановы адукацыі або па жаданні бацькоў навучэнцаў пасля пісьмовага ўзгаднення з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама школам будзе дазволенае правядзенне святочных мерапрыемстваў для выпускнікоў ва ўстановах культуры. «Ва ўрачыстых цырымоніях уручэння атэстатаў актыўны ўдзел возьмуць прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама вядомыя дзеячы культуры і спорту», — адзначыў ён.

У гэты дзень будуць прынятыя ўсе неабходныя меры па забяспечанні аховы грамадскага парадку з прыцягненнем праваахоўных органаў. Традыцыйна будзе арганізаванае дзяжурства педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных установаў, тэхнічнага персаналу і бацькоў. Акрамя таго, будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў у пунктах рознічнага гандлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула