БЕЛ Ł РУС

Мінскі гімназіст застрэліўся ў ціры

8.05.2012 / 11:55

Праводзіцца праверка па факце самагубства.

Вучань 10 класа адной з мінскіх гімназій застрэліўся ў ціры, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у праваахоўных органах.

«Праводзіцца праверка па факце самагубства мінскага гімназіста, які застрэліўся ў ціры падчас трэніровачных стрэльбаў», — паведамілі суразмоўцы.

Іншыя падрабязнасці гэтага факту ў праваахоўных органах паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула