БЕЛ Ł РУС

У Маларыце 2-гадовае дзіця выпала з 5-га паверху: жывое

8.05.2012 / 12:55

Стан хлопчыка ацэньваюць як цяжкі.

У Маларыце шпіталізаваны хлопчык двух з паловай гадоў, які выпаў з акна пятага паверху. Як паведаміў пракурор Маларыцкага раёна Раман Гузюк, гэта адбылося 7 мая прыкладна ў 13.50.

Паводле папярэдніх звестках, маці хлопчыка выйшла з кватэры выкінуць смецце.

Дзіця, якое некалькі хвілін заставалася адно, адчыніла акно і выпала з яго. Хлопчык упаў на кветнік.

Дзіця з траўмамі было дастаўлена ў Маларыцкую цэнтральную раённую бальніцу, затым пераведзенае ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі, але стабільны.

Усе абставіны няшчаснага выпадку высвятляе інспекцыя па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула