БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Кароткая чарга ў гонар 9 Мая

9.05.2012 / 10:58

Рыгор Шэрда

Калі нейкая маштабная з’ява з усіх бакоў добрая — не веру. Калі адпаліраваную ідэалогію замешваюць на крыві — робіцца крыўдна за тых, хто, атрымліваецца, загінуў марна…

З усіх бакоў — «свяшчэнная вайна».
І пафас, як бліндаж, у тры накаты.
Здаецца мне, таварыш Сатана
Амаль на трыццаць год «падсунуў» свята…

Парад-канцэрт-гарэлка. Вось фармат.
За ім — «савецкай праўды» хмарачосы.
…Глядзіць з гранітнай вышыні салдат
На гніль заваяванага ім лёсу…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула