БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае графіцістаў, якія дзёрзка размалявалі электрычку ў Мінску + фота

8.05.2012 / 15:56

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся сёння ноччу на станцыі «Інстытут культуры».

На станцыі Інстытут культуры невядомыя ўначы 8 мая размалявалі 2 вагоны электрацягніка.

Як расказаў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, працэс размалёўкі адбываўся ў прамежку з 23.00 7 мая да 2.00 8 мая.

Сума шкоды і вінаватыя ўстанаўліваюцца. Праводзіцца праверка.

Транспартная міліцыя просіць грамадзян, якія маюць нейкія звесткі на гэты конт, патэлефанаваць на 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула