БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

8.05.2012 / 16:19

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу буйнога тэніснага турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 3.755.140 еўра. 8 мая ў другім коле яна выйграла ў чэшкі Андрэа Главачкавай (117-я ў рэйтынгу) — 6:3, 7:6 (7:2).

У 1/8 фіналу Азаранка будзе гуляць з пераможцай пары Надзея Пятрова (Расія, 31) — Ана Іванавіч (Сербія, 15). Год таму беларуская спартсменка дайшла да фіналу турніру ў Мадрыдзе.

У гэтым сезоне Азаранка правяла 33 сустрэчы, у якіх атрымала 31 перамогу і пацярпела два паражэнні (стартавая серыя — 26:0). Спартоўка выйграла чатыры турніры (у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), зарабіўшы з пачатку года 4.070.580 долараў ЗША (з пачатку кар’еры — 13.003.937 долараў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула