БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Украіна знялі ўсе супярэчнасці ў гандлёвых адносінах

8.05.2012 / 16:56

Пра гэта заявіў 8 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Пасол адзначыў, што цяпер у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Украіны супярэчнасцей няма. Ён расказаў, што на мінулым тыдні бакі дамовіліся ліквідаваць усе бар’еры пры пастаўцы ўкраінскага піва ў Беларусь, а таксама беларускай малочнай і мясной прадукцыі — ва Украіну.

Паводле слоў дыпламата, канфлікт практычна ліквідаваны.
У прыватнасці, падпісана распараджэнне беларускага ўрада па ліквідацыі бар’ераў пры пастаўках піва. Краіны падпісалі пратакол аб пастаўках мяса-малочнай прадукцыі з Беларусі. З 3 па 4 мая беларуская прадукцыя пайшла ва Украіну, сказаў Віктар Ціханаў.

Ён назваў існуючыя няроўнасці ў гандлёвых адносінах паміж Беларуссю і Украінай нармальнай рабочай абстаноўкай. Пасол падкрэсліў, што краіны сябруюць даўно, гістарычна склалася, што ў нас цесныя сувязі. Што датычыцца паказчыкаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, то дзяржавы зацікаўлены ў іх павелічэнні. Ён таксама канстатаваў скачкападобны рост тавараабароту ў мінулым годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула