БЕЛ Ł РУС

Удакладнена: у ціры 16-гадовага падлетка застрэлілі

9.05.2012 / 9:30

Nashaniva.com

Следствам разглядаюцца ўсе магчымыя версіі здарэння.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску праводзіць праверку па факце гібелі 7 мая 16-гадовага падлетка ў ціры ДТСААФ па вуліцы Сямашка, 15.

Падлетак быў смяротна траўміраваны стрэлам у галаву пры правядзенні трэніровачных заняткаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.
Раней паведамлялася, што гімназіст застрэліўся.

Ад атрыманага ранення хлопец памёр на месцы здарэння, паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

«Следствам разглядаюцца ўсе магчымыя версіі таго, што адбылося. У ходзе праверкі будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням трэнера па тэхніцы бяспекі пры правядзенні стрэльбаў», — растлумачылі ў Следчым камітэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула