БЕЛ Ł РУС

Пасажыраў рэйса Мінск — Масква цяпер будуць карміць гарачым сняданкам

10.05.2012 / 10:09

Nashaniva.com

З 10 мая Нацыянальная авіякампанія «Белавія» змяняе нормы харчавання на борце.

Так, па маршруце Мінск — Масква — Мінск пасажырам, якія вылятаюць ранішнімі рэйсамі, будзе прапаноўвацца «гарачы сняданак» і ахаладжальныя напоі, гарбата/кава, а на вячэрніх рэйсах — сэндвічы і ахаладжальныя напоі, гарбата/кава, паведамляе сайт кампаніі.

Раней пасажырам гэтага рэйса прапаноўвалася шакаладка, ахаладжальныя і гарачыя напоі. На ўсіх астатніх рэйсах будзе павялічана колькасць ахаладжальных напояў для кожнага пасажыра.

Даляцець да Масквы зараз у адзін бок «Белавія» каштуе 75 еўра (напр. квіткі на раніцу 12 мая).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула