У Маскве затрымалі восем «парасят»
Маскоўская паліцыя затрымала 8 дзяўчат у касцюмах парасят, якія прыйшлі на «бестэрміновыя гулянні» на Чыстых прудах.
Паліцыя лічыць, што дзяўчаты спрабавалі зладзіць правакацыю, з’явіўшыся ў касцюмах жывёл.
Удзельнікі «гулянняў» паставіліся да «парасятаў» добразычліва і фатаграфавалі іх. Аднак паліцыя вывела дзяўчат з натоўпу і без ужывання сілы правяла ў аўтазак.