БЕЛ Ł РУС

Брэсцкі раён: п'яны кіроўца на Audi ўрэзаўся ў слуп, Nissan і збіў дзвюх жанчын

11.05.2012 / 10:45

Усё адбылося 8 мая ў вёсцы Страдзеч — у яе ваколіцах знаходзіцца некалькі дачных пасёлкаў.

«Праязджаючы каля 19:00 адной з вясковых вуліц, кіроўца, мяркуючы па ўсім, страціў пільнасць, — расказала Наталля Сахарчук, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці. — Таму не заўважыў, як на яго дарозе паўстала апора лініі электраперадач. Брэстаўчаніну (1977 г. н.), які знаходзіўся за рулём Audi 100, удалося пазбегнуць сутыкнення са слупом пярэдняй часткі аўтамабіля — ён паспеў зрэагаваць. Аднак машына зачапіла перашкоду заднімі коламі і стала некіравальнай».

«Адразу пасля нямоцнага сутыкнення Audi развярнула ў процілеглым напрамку, — апісала далейшыя падзеі Наталля Сахарчук. — Легкавушка ўрэзалася ў прыпаркаваны Nissan Primera. Адразу за ім стаялі і размаўлялі дзве жанчыны. Усё адбылося занадта імкліва, і яны не паспелі адскочыць. Ад удару з Nissan бескантрольную машыну адкінула проста на пешаходаў. У выніку абедзве мясцовыя жыхаркі (1972 і 1975 г. н.) пацярпелі. Іх даставілі ў бальніцу. Пасля медыцынскага абследавання выявілася, што ў адной зламаныя пальцы, у другой — нага».

Кіроўца і пасажыр Audi не атрымалі траўмаў. «Як выявілася, яны былі прышпіленыя, — заўважылі ў ДАІ. —

Пазней высветлілася, што абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
У мужчыны, які кіраваў машынай, выявілі 1,3 праміле, у яго таварыша — 1,0».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула