БЕЛ Ł РУС

20-гадовага кіроўцу абрабавалі на вуліцы Солтыса ў Мінску

11.05.2012 / 11:03

Сталічная міліцыя шукае невядомых мужчыну і жанчыну, якія ўчынілі разбойны напад на жыхара Мінска.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, злачынства было ўчынена ноччу 8 мая. У 10-ю гарадскую клінічную бальніцу звярнуўся 20-гадовы мінчанін з рэзанымі ранамі шыі, правай кісці і са слядамі пабояў.

Малады чалавек паведаміў, што мужчына і жанчына, якіх ён падвозіў на машыне, на вуліцы Солтыса напалі на яго і, пагражаючы нажом, забралі 500 тысяч рублёў і некалькі банкаўскіх картак.
Пасля гэтага злачынцы ўцяклі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула