БЕЛ Ł РУС

Джоні Дэп і іншыя містычныя істоты

11.05.2012 / 14:10

ЮУ

+ трэйлер

Вампірскія «Змрочныя цені» ў мінскіх кінатэатрах.

Цім Бёртан з тых рэжысераў, якія не здраджваюць сабе ні ў якой сітуацыі —

што ні фільм, то Джоні Дэп, вупыры, кажаны і іншыя містычныя істоты.

У чым адрозненне «Ценяў» ад большасці «вампірскіх» стужак Бёртана?

Галоўнага героя з грувасткім імём Барнабас (Дэп) ён перакідвае з Англіі 1778 года ў ЗША года 1972-га, дзе яго чакаюць сваякі. Прычым сваякоў шмат, і ў кожнага з іх, скажам так, ёсць што хаваць.
Шчыра: і сваякі, і вампіры, і вядзьмаркі, і (нечакана) Эліс Купер, і, нават ЗША 1970-х у Бёртана ўдаліся выдатна (у рэшце рэшт, нехта перакідвае сваіх персанажаў з мінулага не ў наш час).

Апроч Джоні Дэпа (трэба сказаць, што ў Бёртана без Джоні Дэпа — ніяк, але гэта той самы выпадак, калі стварэнне тандэма не раздражняе, але выглядае арганічна), у фільме зняліся Мішэль Пфайфер і Крыстафер Лі.

Яшчэ трэба ўзгадаць, што

першапачатковы сюжэт фільма — гэта аднайменны брытанскі серыял 1960-х, але Бёртан зрабіў з яго паўнавартасны поўны метр,
што ўдаецца рэдка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула