БЕЛ Ł РУС

Экс-кадэбіст Шуневіч прызначаны на месца кіраўніка МУС Куляшова

11.05.2012 / 15:36

МБ

Шуневіч, як і большасць кіраўнікоў сілавых ведамстваў, родам не з Беларусі.

11 мая Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў генерал-лейтэнанта міліцыі Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Там таксама паінфармавалі, што ў пятніцу А.Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Ігара Шуневіча міністрам унутраных спраў, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальніка крымінальнай міліцыі.

Шуневіч, як і большасць кіраўнікоў сілавых ведамстваў, родам не з Беларусі. Такім чынам, ён не мае магчымасці прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Ігар Шуневіч нарадзіўся ў 1967 годзе ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў рэспублікі. У 2007—2012 гадах працаваў у КДБ, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым галоўнае ўпраўленне контрразведвальнага забеспячэння праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. У студзені 2012 года Шуневіч быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула