БЕЛ Ł РУС

Мікола Яўмененка. Калі за семдзясят

15.05.2012 / 09:28

Мікола Яўмененка, Чудзенічы (Лагойшчына)

Ах, як любіў усё жыццё я
Цябе адну, адну цябе!

Ах, як любіў усё жыццё я
Цябе адну, адну цябе!
Нат без адказу, мо дзіцё як
Не адкідае ад сябе
Упадабаную ім цацку,
Якая страціла бляск, поўсць!
Усіх узростаў люд па-царску
Шануе першую любоў.
Тым больш, калі за семдзясят і
Калі наўпрост партнёр сканаў,
Дык настальгіі сверб заўзяты
Павысмакча моц аж да дна.

Калі ж цябе той сверб не «гложа»,
Цябе не тычыцца, лічы,
Жыццё патухла, і не зможа
Табе нішто дапамагчы.

2012

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула