БЕЛ Ł РУС

Галоўны санітарны ўрач вызвалены ад пасады

11.05.2012 / 16:15

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач — намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алег Арнаутаў вызвалены ад займанай пасады.

Гэту інфармацыю пацвердзілі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя, але адмовіліся ўдакладніць прычыны вызвалення Арнаутава ад пасады.

Там паведамілі, што «пакуль што ніхто на гэтую пасаду не прызначаны». Арнаутаў займаў гэную пасаду з верасня 2010 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула