БЕЛ Ł РУС

Стартуе прыём заявак на фестываль «Бардаўская восень — 2012»

14.05.2012 / 10:33

Ён пройдзе ў кастрычніку на Беласточчыне.

Звяз беларускай моладзі ў Польшчы абвяшчае прыём заяваў ад ахвочых выступіць на ХІХ фестывалі аўтарскай песні «Бардаўская восень», які пройдзе пры канцы кастрычніка ў Бельску-Падляскім. Традыцыйна будзе праведзены інтэрнэт-адбор, пераможца якога трапіць на фэст аўтаматычна.

Сёлета «Бардаўская восень» распачнецца яшчэ вясной. Як жартуюць арганізатары, метамарфозы прыроды дыктуюць свае правілы — таму і восень напярэдадні лета становіцца з'явай нармальнай.

З 14 мая Звяз беларускай моладзі, абвяшчае прыём заявак на ўдзел у фестывалі «Бардаўская восень — 2012».
Як і ў мінулыя гады, кожны беларускамоўны выканаўца мае магчымасць стаць яго ўдзельнікам. Для гэтага трэба даслаць заяўку з запоўненай анкетай, фотаздымкам і дэма-запісам на электронны адрас adbor@vosien.org да 10 чэрвеня. Пасля чаго
кожны выканаўца возьме ўдзел у мінскім адборачным туры, прэзентаваўшы сваю песню ў сольным, альбо unplugged-фармаце.
Не парушыцца і традыцыя інтэрнэт-хіт-параду «Бардаўскай восені». Галасаванка пройдзе на сайце Ultra-music.
Пераможца інтэрнэт-адбору трапіць на фестываль у Польшчу аўтаматычна.
Астатнія ж удзельнікі фэсту будуць абраныя аўтарытэтным журы падчас адборачнага канцэрта ў Мінску. Імпрэза пройдзе 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя» (1-ы Загарадны зав., 20).

У 2012 годзе «Бардаўская восень» пройдзе ўжо ў 19 раз. За гады свайго існаваньня фэстываль змяняўся і развіваўся. На яго сцэне выступалі як класікі беларускай аўтарскай песні, так і рок-выканаўцы ў акустычным гучанні. С

ярод гасцей фэсту былі Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Тацяна Беланогая.

Конкурсная праграма фестывалю стала галоўнай падзеяй штогадовай «Бардаўскай восені» і адкрыла ўжо не адно новае імя маладой беларускай музыкі —

Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, Дар’я Кадамская, гурты Alta Mente, Re1ikt, BosaeSonca.
Хто атрымае шанец запаліць новую зорку «Бардаўскай восені» — даведаемся неўзабаве, на мінскім адборачным канцэрце фестывалю. Сам
фэст традыцыйна пройдзе пры канцы кастрычніка ў польскім горадзе Бельск-Падляскі ды навакольных гарадох.

Заяву на ўдзел можна спампаваць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула