БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Бабруйску: 2-гадовае дзіця загінула ад самазагарання бензіну

14.05.2012 / 11:31

У Бабруйску загінуў 2-гадовы хлопчык, а яго бацькі атрымалі апёкі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Трагедыя здарылася 11 мая. Мужчына паспрабаваў заправіць свой ​​аўтамабіль з пластмасавай каністры, адбылося самазагаранне бензіну, у выніку чаго аўтаўладальнік, а таксама яго жонка і малалетняе дзіця атрымалі сур'ёзныя апёкі. Усе трое былі дастаўленыя ў бальніцу.

Дзіця пацярпела больш за усіх, у яго былі апёкі 80% цела.
Праз два дні хлопчык памёр у рэанімацыйным аддзяленні. Бацькі застаюцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула