БЕЛ Ł РУС

Рууд ван Ністэлрой завяршыў кар'еру

14.05.2012 / 16:26

Форвард «Малагі» Рууд ван Ністэлрой абвясціў пра завяршэнне кар’еры. 35-гадовы футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з іспанскім клубам.

Да пераходу ў «Малагу» ван Ністэлрой выступаў за ПСВ, «Манчэстар Юнайтэд», «Рэал» і «Гамбург», у складзе зборнай Галандыі прымаў удзел у Еўра-2004 і Еўра-2008, а таксама ў чэмпіянаце свету 2006 года.

На клубным узроўні галандзец забіў 347 мячоў у 588 матчах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула