БЕЛ Ł РУС

Сойм КХП-БНФ заклікаў Пазняка рыхтавацца да свабодных выбараў

14.05.2012 / 17:05

Лідар партыі КХП-БНФ паабяцаў даць адказ пазней.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ звярнулася да старшыні партыі Зянона Пазняка, які ад 1996 г. знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, з прапановай ужо зараз пачаць фармаваць групу, якая ў будучым стане групай яго падтрымкі на вольных прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле словаў намесніка старшыні партыі Юрася Беленькага, рашэнне аб гэтым было прынятае на апошнім сойме.

— Мяркую, што гэта вельмі своечасовая і важная пастанова. Бо грамадства мусіць ведаць і бачыць персанальна альтэрнатыву дзеючай уладзе, дзеючым персаналіям, якія атаясамляюць гэтую ўладу.

Па словах Юрася Беленькага, Зянон Пазьняк паставіўся да гэтай прапановы з разуменнем. Але свой разгорнуты афіцыйны адказ ён абяцаў даць крыху пазней.

У той жа час партыя заявіла пра байкот парламенцкіх выбараў. Па словах Ю.Беленькага, гэта будзе не проста няўдзел, а актыўная кампанія. «Байкатаваць, адвярнуцца ад нелегітымнай улады — гэта адзіны сродак, які можа прывесці да пэўных палітычных вынікаў», — мяркуе Юрась Беленькі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула