БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце «Мінск 2» дацкага журналіста надглядалі чатыры гадзіны

15.05.2012 / 11:14

КМ

Ён спазніўся на самалёт.

12 мая ў Ёнса Нільсана беларускія памежнікі забралі матэрыялы па дзейнасці прафсаюзаў у Беларусі, ноўтбук, кнігу Роя Мядзведзева «Александр Лукашенко. Контуры белорусской модели».

Як паведамляе сайт praca-by.info, замежны журналіст рыхтаваў артыкул пра дзейнасць беларускіх прафсаюзаў.

«Ёнс Нільсан добра размаўляе па-руску. Журналіст пацікавіўся, якія да яго ёсць прэтэнзіі. Адказалі, што ніякіх, — паведаміў кіраўнік незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. — Пакуль яго надглядалі, самалёт адляцеў».

Па словах Фядыніча, дзеянне візы ў журналіста заканчвалася 12 мая, і ён мог стаць парушальнікам візавага рэжыму. Але своечасова ўдалося адправіць датчаніна ў Вільню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула