БЕЛ Ł РУС

У сераду ўдзень — моцныя дажджы

15.05.2012 / 11:44

У наступныя суткі, 16 мая, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Уначы месцамі, а днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах — навальніцы, днём месцамі — моцныя дажджы.
Вецер паўднёва-ўсходні ад 4 да 9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы ​​дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8–15 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература будзе плюс 22–28, па захадзе краіны чакаецца 16–21 градус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула