БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі будуць выбары зноў

16.05.2012 / 09:37

МБ

Краіну, што жыла не па сродках, зацягнула ў вір палітычных разборак.

Ані сілы, якія падтрымліваюць курс строгай эканоміі і трыманне ў зоне еўра, ані праціўнікі еўраінтэграцыі, у сваю чаргу, расколатыя на левых і правых, не маюць большасці ў парламенце, каб сфармаваць новы ўрад. Падтрымаць жа беспартыйны ўрад партыі адмовіліся. У выніку прэзідэнт Грэцыі Карлас Папульяс прызначыў новыя выбары. Яны могуць адбыцца 17 чэрвеня.

Няздольнасць грэкаў сфармаваць урад прывядзе да адкладу чарговага пакета еўрапейскай дапамогі. А без яе ў краіне можа спыніцца выплата пенсій і заробкаў бюджэтнікам. Тады, лічаць эксперты, Цэнтрабанк будзе змушаны зноў выпусціць грэчаскую валюту.

Няяснасць з будучыняй Грэцыі і еўрапейскага валютнага саюза прывяла да падзення курсу еўра да мінімуму адносна даляра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула