БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне ад удару маланкі загінуў мужчына

17.05.2012 / 11:29

У Столінскім раёне 16 мая ад удару маланкі загінуў 48-гадовы жыхар вёскі Атвержычы.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, цела мужчыны з прыкметамі паражэння маланкай у двары свайго дома каля 20.00 знайшоў яго сын.

Паводле папярэдніх звестак, загінулы выйшаў з дому падчас навальніцы і пайшоў у гаспадарчую пабудову.

Трагедыя адбылася ў выніку прамога пападання ў мужчыну навальнічнага разраду маланкі.
Ён працаваў паляводам на мясцовым сельгаспрадпрыемстве.

Праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Столінскі РАУС.

Як зазначыў Дучэнка, сёлета ў вобласці гэта першы такі няшчасны выпадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула