«Хрыстос забаронены» ў Гістарычнай майстроўні — 17 траўня
У чацвер, 17 траўня, а 16-й у Гістарычнай майстроўні (Сухая, 25) у межах кінаклуба «Невядомая Беларусь» гісторыка Ігара Кузняцова адбудзецца паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма «Хрыстос забаронены», які расказвае пра супрацьстаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР.
Фільм змяшчае сведчанні хрысціян, якія прайшлі праз савецкія канцлагеры і турмы, інтэрв’ю з беларускімі гісторыкамі, а таксама ўнікальную антыхрысціянскую кінахроніку часоў БССР.
Будзе магчымасць задаць пытанні аўтару і рэжысёру фільма Аляксею Шэіну і прадстаўнікам здымачнай групы.
Як паведаміў вядоўца кінаклуба Ігар Кузняцоў, акрамя фільма «Хрыстос забаронены» адбудзецца таксама прэзентацыя новага дакументальнага фільма тэлеканала «Белсат» «Менскае падполле. Героі і мярзотнікі» — пра антыфашысцкі супраціў у Мінску.
На прагляд фільмаў запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца несавецкім поглядам на гісторыю Беларусі XX стагоддзя. Уваход вольны.