БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч: Цэны на мяса і малако будуць павышаць да расійскіх

17.05.2012 / 13:36

Цэны на малочную і мясную прадукцыю будуць падвышацца і далей, але паступова.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Казакевіч.

«Скачка цэн на малочную і мясную прадукцыю не чакаецца», — сказаў намеснік міністра. Цэны на гэтую прадукцыю будуць падвышацца паступова па меры росту заробку, дадаў ён.

«У перспектыве мы павінны выходзіць на адзін узровень цэн з краінамі Мытнага саюза — Расійскай Федэрацыяй і Казахстанам», — адзначыў Казакевіч, нагадаўшы, што з-за цэнавага дыспарытэту ў мінулым годзе з краіны некантралявана вывозілася мяса-малочная прадукцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула