БЕЛ Ł РУС

Расія згуляе з Фінляндыяй, а Славакія — з Чэхіяй

17.05.2012 / 15:12

nn.by

абноўлена ў 23:30

Вызначыліся ўсе паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі

Вечарам чацвярга вызначыўся апошні ўдзельнік паўфінала чэмпіянату свету па хакеі.

Ім стала зборная Чэхіі, што зламала Швецыю -- 4:3.

У паўфінале, што пройдзе ў суботу, Чэхія згуляе са Славакіяй, што выйграла ў Канады 4:3.

У другім паўфінале згуляюць Расія і Фінляндыя.

Расіяне выйгралі ў Нарвегіі 5:2, а фіны атрымалі валявую перамогу над ЗША -- 3:2.

Такім чынам: субота, 19 мая: Расія -- Фінляндыя (13:30), Чэхія -- Славакія (17:30).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула