БЕЛ Ł РУС

Затрымалі Алену Каваленку

18.05.2012 / 09:18

Яна пісала на асфальце перад судом «Свабоду Сяргею Каваленку».

Затрыманне адбылося каля 5.40 раніцы. Алена Каваленка разам з актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Семенчуковай і стрыечным братам Сяргея рабілі на асфальце надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!»

Такім чынам затрыманыя хацелі выказаць салідарнасць з вязнем, які другі раз распачаў галадоўку пратэсту.

18 мая ў 9.30 Віцебскі абласны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага райсуда, які прысудзіў актывісту 2 гады зняволення.

«Нас затрымалі міліцыянты, якія ўжо ад самага ранку пільна ахоўвалі судовы будынак. У Алены Каваленкі забралі фотаапарат, нас павезьлі ў Кастрычніцкі РАУС», — пасьпела паведаміць актывістка Алена Семенчукова. Праз 15 хвілін пасля затрымання тэлефон ужо не адказваў.

Праваабаронца Павал Левінаў мяркуе, што з самай раніцы ў будынку абласнога суду сабраліся міліцыянты, якія мусяць стварыць «масоўку» — запоўніць судовую залу, каб была нагода сказаць усім астатнім, што вольных месцаў няма. Такая практыка пачала шырока прымяняцца ў Віцебску, а «выпрабавалі» яе менавіта падчас судовага працэсу над Сяргеем Каваленкам у Першамайскім райсудзе ў лютым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула