БЕЛ Ł РУС

У Ёханэсбургу на выставе «Няхай жыве злодзей» экспанавалі партрэт прэзідэнта з яго геніталіямі

18.05.2012 / 14:6

Члены кіруючай партыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» падалі ў суд на галерэю, што выставіла партрэт прэзідэнта краіны Джэйкаба Зумы з выразна бачнымі геніталіямі на экспазіцыі «Няхай жыве злодзей».

Прэс-сакратар партыі назваў карціну «жахлівай, агіднай і абразлівай».

Выстава «Няхай жыве злодзей» адкрылася на гэтым тыдні ў адной з галерэй Ёханэсбурга, прадставіўшы публіцы мастацкія працы, вельмі крытычныя да ўрада і кіраўніка дзяржавы.

Аўтар партрэта прэзідэнта-шматжэнца Брэт Мюрэй заявіў СМІ, што яго карціны «кажуць самі за сябе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула