БЕЛ Ł РУС

19 мая перакрыюць рух транспарту па вуліцы Прытыцкага ў Мінску

18.05.2012 / 15:45

Рух аўтатранспарту па вуліцы Прытыцкага ў Мінску 19 мая (субота) будзе абмежаваны, паведаміла прэс-афіцэр ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

У прыватнасці, у абодвух напрамках з 9.30 да 13.00 будзе перакрыты аўтамабільны рух ад праспекта Пушкіна да вуліцы Жудро. На гэтым участку пройдзе фізкультурнае свята.

ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска выбачаецца і рэкамендуе аўтаўладальнікам для выключэння заторавых сітуацый планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула