БЕЛ Ł РУС

Расійская апазіцыя рыхтуе марш да Крамля на 12 чэрвеня

18.05.2012 / 15:53

Апазіцыянеры плануюць правесці чарговае шэсце ў Маскве ў Дзень Расіі 12 чэрвеня па маршруце ад Цвярской заставы да Баравіцкай плошчы, паведамляецца ў Twitter каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова.

Сам Удальцоў адбывае адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне паліцыі на адной з вулічных акцый апазіцыі.

Пачатак маршу намечаны на 14.00 (паводле мінскага часу), мітынгу — на 16.00.

Ці пададзена адпаведная заяўка ў сталічную адміністрацыю, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула