БЕЛ Ł РУС

Высветлена асоба мужчыны, які загінуў у суботу на ст.метро «Няміга»

20.05.2012 / 17:15

Гэта мінчук 1975 г.н., які не меў сталай працы.

Высветлена асоба мужчыны, які загінуў учора пад цягніком на станцыі метро «Няміга», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі.

Як ужо паведамлялася, мужчына ўпаў на рэйкі пад другі вагон цягніка ў 16.07. Смерць наступіла імгненна. Устаноўлена, што загінулы — мінчанін С. В. Гурко, 1975 года нараджэння, які не меў сталай працы. Асноўнай версіяй здарэння ў МНС лічаць суіцыд. Што падштурхнула мужчыну да гэтага кроку, пакуль невядома.

У МНС рэспублікі паведамілі таксама, што за мінулыя суткі ліквідавана 12 пажараў, выратаваны адзін чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула