БЕЛ Ł РУС

Маці і трое дзяцей загінулі на пажары ў Асіповічах

21.05.2012 / 10:41

Чатыры чалавекі загінулі таксама на пажары ў Валожынскім раёне.

Трагедыя адбылася каля гадзіны ночы на вуліцы Гогаля.

Пажарных выклікаў выпадковы мінак, аднак для ўнучкі гаспадара дома і трох яе дзяцей (дзяўчынак 2005 і 2008 года нараджэння і хлопчыка — 2007) было ўжо позна — яны задыхнуліся. Дзеці загінулі ў ложках, іх маці знайшлі на падлозе каля акна. Яшчэ тры чалавекі (гаспадар дома, сужыцель загінулай жанчыны і яе зводны брат) самастойна пакінулі палаючы будынак да прыбыцця брыгадаў МНС.

Спецыялісты падазраюць, што пажар, які забраў жыцці чатырох чалавек, адбыўся з-за неасцярожнасці пры курэнні ў нецвярозым стане.

У гэтую ж ноч, літаральна праз гадзіну пасля трагедыі ў Асіповічах,

агонь забраў жыцці яшчэ чатырох чалавек у вёсцы Лягезы Валожынскага раёна.

Калі відавочцы выклікалі пажарных, драўляная хата ўжо гарэла адкрытым полымем. Загінулі пажылая гаспадыня дома, яе сужыцель, а таксама знаёмая гаспадыні і яе малалетні сын (2010 года нараджэння).

Прычына гэтага пажару таксама высвятляецца. Спецыялісты разглядаюць некалькі версій, не выключаючы і крымінальную.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула