БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сёння цытаваў Купалу

21.05.2012 / 23:14

Беларускі народ заслужыў права «людзьмі звацца» і жыць на сваёй зямлі.

Аб гэтым 21 мая на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў яго прэс-службе.

«Ганаровыя званні, ордэны і медалі вы атрымліваеце за выдатныя заслугі перад Радзімай і народам. Гэта стымул для яшчэ большых поспехаў у будучым, — сказаў ён. — Перакананы, для любога з нас галоўная мэта — дабрабыт і росквіт роднай краіны, шчасце блізкіх і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Бо ўсе мы працуем дзеля гэтага».

Як адзначыў ён, дзяржава актыўна развіваецца, на новыя ўзроўні выходзіць эканоміка, сацыяльная, тэхналагічная і вытворчая сферы. «І разам мы здольны дасягнуць любых вышынь, пераадолець любыя цяжкасці», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула