БЕЛ Ł РУС

«Мы ведаем тое дзіця…»

27.05.2012 / 11:52

Nashaniva.com

Рыгор Серыкаў. Вершаваны анекдот.

Пачуў анекдот дзе-нідзе
Я ў прозе (вядомая справа),
Прадставіць хачу грамадзе
Яго ў вершаванай аправе:

Настаўнік на ўроку спытаў:
— Ці вы адчуваеце, дзеці,
Што лёс для вас прыхавáў
Самае лепшае ў свеце?

На першым месцы стаіць
Дзяржаўны клопат аб маці,
Хвалюе дарослых усіх
Дабрабыт сям’і і дзіцяці.

І сцішана, як з небыцця,
Адказ прагучаў нечакана:
— Мы ведаем тое дзіця
І тую сям’ю таксама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула