«Класік-Авангард», «Залаты двор» і Чжань Юань
24 мая. Малая зала Філармоніі. 19.00.
24 мая на сцэне Малой залы Філармоніі адбудзецца нясумная музычна-паэтычная вандроўка «Праменад у парку мрояў».Музыканты ансамбля «Класік-Авангард» перакладуць мроі на мову музыкі. А дапамогуць ім танцавальны гурт «Гісторыка», школа старадаўняга танца «Залаты двор» , спявак Чжань Юань і чытальнік Максім Брагінец. Пачатак а 19.00.