БЕЛ Ł РУС

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску — 4 млн. 174,2 тыс.

24.05.2012 / 09:48

Сярэдні заробак у Мінску ў красавіку гэтага года дасягнуў 4 млн. 174,2 тыс. рублёў, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўню намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы. На другой пазіцыі — Мінская вобласць (3 млн. 215,8 тыс. рублёў).

Красавіцкі сярэдні заробак у Гомельскай вобласці быў роўны 3 млн. 160,9 тыс., у Магілёўскай — 2 млн. 962,1 тыс., у Гродзенскай — 2 млн. 954,2 тыс., у Віцебскай — 2 млн. 938,7 тыс. ., у Брэсцкай вобласці — 2 млн. 820,4 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула