БЕЛ Ł РУС

Малпа, што чхае, і паразітычная аса ўвайшлі ў топ-10 найважнейшых новых відаў 2011 года

24.05.2012 / 10:13

Гіганцкая мнаганожка, бірманская малпа, што чхае, паразітычная аса і архідэя, што цвіце толькі ўначы, уключаныя ў дзясятку найважнейшых новых відаў, адкрытых у мінулым годзе.

Міжнародны інстытут даследавання відаў — падраздзяленне Універсітэта Арызоны — разглядаў 2000 раслін і жывёл для свайго незвычайнага хіт-параду, закліканага прыцягнуць увагу да працы даследчыкаў і музеяў. Гэты спіс паказвае, як мала мы ведаем пра нашую планету, сцвярджаюць у інстытуце.

У дзясятку таксама ўвайшлі: мікраскапічны чарвяк, які жыве на глыбіні 1,5 км пад зямлёй на залатым рудніку ў Паўднёвай Афрыцы, блакітны тарантул, а таксама ўжо вымерлая, падобная да кактуса казурка, якое жыло на зямлі 500 млн гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула