БЕЛ Ł РУС

Amnesty International не лічыць Цімашэнку вязнем сумлення

24.05.2012 / 13:33

«Нас турбуюць паведамленні аб здзеках над Юліяй Цімашэнкай падчас яе галадоўкі. Нас радуе, што цяпер ёй прадстаўляе медыцынскую дапамогу лекар, якому яна можа давяраць»,
— заявіла кіраўнік даследчага аддзела Amnesty International Нікала Дакворт.

Гаворачы аб Украіне, яна сказала, што справу Цімашэнкі Amnesty International лічыць палітычнай, і выступае за вызваленне былога ўкраінскага прэм’ера, але не лічыць Цімашэнку вязнем сумлення.

«Мы не называем яе „вязнем сумлення“, бо яна была прэм’ер-міністрам і яе роля — палітычная, а не тая, якая выцякае з нейкай маральнай пазіцыі», — патлумачыла праваабаронца.

Нядаўна Amnesty International адказала адмовай на афіцыйную просьбу дэпутата Еўрапарламента Марка Мігальскага прызнаць беларускага палітвязня Сяргея Каваленку вязнем сумлення. Прымаючы рашэнне, у арганізацыі кіраваліся паказаннямі супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што Каваленка аказваў ім супраціў. Тым часам Amnesty International прызнала расійскіх апазіцыянераў Сяргея Удальцова і Аляксея Навальнага, арыштаваных за непадпарадкаванне паліцыі падчас майскіх дэманстрацый у Маскве, вязнямі сумлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула